Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
18 лютага навуковы супрацоўнік аддзела даследаванняў у галіне грамадзянскага, экалагічнага і сацыяльнага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Дар’я Гапоненка прыняла ўдзел у міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам «Вопыт Рэспублікі Беларусь у сферы ўніфікацыі матэрыяльнага і працэсуальнага права».
Мерапрыемства арганізавана Саратаўскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміяй (СДЮА) у рамках «Цывілістычнага тыдня».
У анлайн-фармаце Дар’я Гапоненка асвятліла вопыт Рэспублікі Беларусь у частцы ўніфікацыі грамадзянскага працэсуальнага і гаспадарчага працэсуальнага заканадаўства з дапамогай прыняцця адзінага акта, які рэгулюе парадак разгляду і вырашэння грамадзянскіх і эканамічных спрэчак, – Кодэкса грамадзянскага судаводства Рэспублікі Беларусь, акцэнтаваўшы ўвагу на працэсуальных навацыях, што ўносяцца ў цывілістычнае судаводства названым Кодэксам.
Навуковае асэнсаванне спецыфікі цывілістычнага судаводства ў разрэзе палажэнняў беларускага і расійскага заканадаўства спрыяла абмену вопытам у сферы цывілістычнага судаводства, а таксама выпрацоўцы канструктыўных рашэнняў у частцы ўдасканалення асобных нарматыўных палажэнняў.
Канферэнцыя праведзена з мэтай развіцця супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных і прыкладных навукова-прававых даследаванняў і распрацовак, аналітычных даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця і практыкі прымянення заканадаўства, прадугледжанага Пагадненнем аб навуковым супрацоўніцтве паміж НЦЗПІ і СДЮА ад 19 чэрвеня 2025 г.