• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Восеньская сесія-2024. Процідзеянне злачыннасці ў цывілізацыйным вымярэнні стала прадметам абмеркавання на круглым стале

У рамках VI Восеньскай навуковай сесіі 11 кастрычніка адбыўся круглы стол «Процідзеянне злачыннасці ў цывілізацыйным вымярэнні».

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

Мадэратарамі выступілі начальнік аддзела даследаванняў у галіне нацыянальнай бяспекі, праваахоўнай дзейнасці і міжнароднага права Інстытута прававых даследаванняў НЦЗПІ Ірына Лапцэвіч і дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэй Шыдлоўскі.

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

Вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, дырэктар НЦЗПІ Андрэй Матэльскі адзначыў, што круглы стол па заяўленай тэматыцы ўжо стаў традыцыйнай часткай штогадовай Восеньскай навуковай сесіі. «Барацьба са злачыннасцю павінна разглядацца як самаачышчэнне соцыуму ад усяго негатыўнага, ад таго, што штурхае чалавека на парушэнне крымінальна-прававой забароны, – дапоўніў Андрэй Францавіч. – Адказ на пытанне «Хто яны, злачынцы?» дазволіць нам усвядоміць, хто мы і які наш узровень цывілізаванасці, якія каштоўнасныя параметры супрацьдзеяння злачыннасці і межы гуманізацыі крымінальна-прававога ўздзеяння».

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

Андрэй Францавіч выказаў упэўненасць, што абмен вопытам па шырокім спектры пытанняў у межах заяўленай тэмы дасць магчымасць сфармуляваць шэраг прапаноў, якія паслужаць на карысць беларускай навукі, нарматворчасці і практыкі.

Работу круглага стала пачалі з абмеркавання духоўных асноў крымінальнага права. Азначанай тэме быў прысвечаны даклад прафесара кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Паўднёва-Расійскага інстытута кіравання – філіяла Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі, доктара юрыдычных навук, прафесара Аляксандра Байко.

Аб крымінальнай адказнасці і сістэматыцы мер крымінальна-прававога ўздзеяння ў цывілізацыйным вымярэнні гаварыў у сваім выступленні Уладзімір Хоміч, прафесар кафедры дзяржаўна-прававых дысцыплін факультэта права Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, доктар юрыдычных навук, прафесар.

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

Пытанні аднаўлення сацыяльнай справядлівасці праз устанаўленне і рэалізацыю мер крымінальна-прававога ўздзеяння ў сучаснай крымінальна-прававой палітыцы былі адзначаны ў дакладзе Дзіяны Шаблінскай, дацэнта кафедры крымінальнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдата юрыдычных навук.

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

Начальнік Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Юрый Камянецкі асвятліў тэму «Процідзеянне злачынствам у лічбавай сферы: навацыі і перспектывы».

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

Аб сучасных тэндэнцыях развіцця крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь расказала Людміла Зайцава, загадчык кафедры пракурорскай дзейнасці Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Дзяніс Паўленка, начальнік аддзела выхаваўчай работы са спецкантынгентам у папраўчых установах, следчых ізалятарах і лячэбна-працоўных прафілакторыях упраўлення арганізацыі папраўчага працэсу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, прадставіў даклад «Повышение ресоциализирующего потенциала исправительных учреждений в новеллах уголовно-исполнительного законодательства 2015–2024 гг.».

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

Круглый стол «Противодействие преступности в цивилизационном измерении»

З навуковымі паведамленнямі таксама выступілі прадстаўнікі НЦЗПІ, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных, Акадэміі МУС, іншых арганізацый.

У рамках мерапрыемства разгарнулася дыскусія вакол праблемы ўстанаўлення каштоўнасных параметраў супрацьдзеяння злачыннасці і вызначэння межаў гуманізацыі мер крымінальна-прававога ўздзеяння.

Выступленні ўдзельнікаў будуць апублікаваны ў адпаведным зборніку матэрыялаў.

Іншыя мерапрыемствы VI Восеньскай навуковай сесіі

Круглы стол «Тэарэтычныя і прыкладныя праблемы ўдзелу ў цывілістычным працэсе пракурора, дзяржаўных органаў і іншых суб’ектаў, якія ад уласнага імя абараняюць правы і ах
аваныя законам інтарэсы іншых асоб»

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «ПРАВАВАЯ ПАЛІТЫКА, НАВУКА, ПРАКТЫКА
– 2024»
Круглы стол «Штучны інтэлект у нарматворчым працэсе»

Круглы стол «Удасканаленне прававога становішча
неабароненых катэгорый работнікаў ва ўмовах трансфармацыі сацыяльнай дзяржавы»

 

11 Кастрычнiка 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх