• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Выхоўваем правакультурных грамадзян. У Брэсцкім рэгіёне прайшоў шэраг тэматычных мерапрыемстваў

У трэцяй дэкадзе кастрычніка РЦПІ Брэсцкай вобласці праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне прававой культуры маладога пакалення.

Так, у сярэдняй школе № 27 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза І.П. Барсукова спецыялістам Брэсцкага філіяла Цэнтра Алай Кравец праведзена інфармацыйная гадзіна «Па старонках Дзіцячага прававога сайта» для навучэнцаў 5–6 класаў.

Напярэдадні восеньскіх канікулаў спецыяліст пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак са структурай і магчымасцямі Дзіцячага прававога сайта, акцэнтаваўшы ўвагу на правілах бяспекі ў Інтэрнеце. У завяршэнне пагулялі ў прававую віктарыну, па выніках якой актыўныя ўдзельнікі атрымалі памятныя сувеніры ад НЦЗПІ.

НЦЗПИ.jpg

Гісторыка-прававы квэст для будучых юрыстаў

Па традыцыі РЦПІ Брэсцкай вобласці выступіў партнёрам правядзення квэста, арганізаванага ўжо адзінаццаты раз юрыдычным факультэтам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С.Пушкіна.

Квэст накіраваны на замацаванне ведаў студэнтаў аб сістэме дзяржаўных органаў і паглыбленае знаёмства з гісторыка-культурным мінулым горада Брэста, выхаванне беражлівых адносін да помнікаў гісторыі.

Будучыя юрысты ў складзе пяці каманд, перамяшчаючыся па гістарычным цэнтры горада, наведвалі намечаныя арганізатарам будынкі на карце, у якіх размяшчаліся раней або знаходзяцца ў цяперашні час праваахоўныя органы і дзяржаўныя арганізацыі. Наведаўшы офіс РЦПІ Брэсцкай вобласці як адну з кропак маршруту, маладыя людзі атрымлівалі пароль «РОБІМ ПРАВА ЭТАЛОНАМ», які служыў ключом ад «дзвярэй» наступнага этапу.

НЦЗПИ

Дадаткова спецыяліст РЦПІ Ала Кравец правяла прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў.

5 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх