• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Выпускнікам аспірантуры НЦЗПІ ўручаны дыпломы даследчыкаў

21 кастрычніка адбылося пасяджэнне дзяржаўнай камісіі па правядзенні выніковай атэстацыі навучэнцаў НЦЗПІ. Выпускникам аспирантуры НЦЗПИ вручены дипломы исследователей

Сёлета завяршылі навучанне чатыры чалавекі. Аспіранты і суіскальнікі прадставілі справаздачы і прэзентацыі сваіх дысертацыйных работ, дзе адлюстравалі тэму, мэту, абгрунтавалі ключавыя палажэнні, якія выносяцца на абарону.

Выпускникам аспирантуры НЦЗПИ вручены дипломы исследователей У працэсе абмеркавання дысертацый узнімаліся важныя пытанні: навізна работ, іх навуковая значнасць, каштоўнасць высноў для развіцця права ў Рэспубліцы Беларусь. Кампетэнтнае меркаванне, карысныя парады і цёплыя пажаданні выказаў старшыня дзяржаўнай камісіі – доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры крыміналістыкі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вячаслаў Шабанаў. Выпускникам аспирантуры НЦЗПИ вручены дипломы исследователей

Па выніках выніковай атэстацыі камісія прыйшла да высновы, што ўсе аспіранты-выпускнікі 2024 паспяхова асвоілі адукацыйную праграму аспірантуры. Пазней ім былі ўручаны дыпломы, якія пацвярджаюць навуковую кваліфікацыю «Даследчык» ў галіне юрыдычных навук.

Віншуем!

22 Кастрычнiка 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх