• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Высокі прафесіяналізм і адданасць справе - лепшыя супрацоўнікі Цэнтра былі ўзнагароджаны ў адпаведнасці з вынікамі работы за 2024 год

14 сакавіка ў НЦЗПІ адбыўся ўрачысты сход калектыву, прымеркаваны да дзяржаўнага свята – Дня Канстытуцыі. У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі работы Цэнтра за 2024 год, адбылася цырымонія ўзнагароджання. 

Дырэктар НЦЗПІ павіншаваў калег з будучым дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі.

День Конституции.JPG

«Пасля рэферэндуму 2022 года гэтае свята для ўсіх нас набыло нейкі сакральны сэнс, таму што работнікі Цэнтра, напэўна, памятаюць свой непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы тэксту аб унясенні змяненняў у Асноўны Закон нашай краіны. Многія ўклалі часцінку сябе, выконваючы гэтую задачу», – акцэнтаваў увагу Андрэй Матэльскі. «Хочацца пажадаць нам усім такіх жа цікавых, яркіх, знамянальных праектаў у далейшай дзейнасці, паспяховая рэалізацыя якіх дазволіць нам ганарыцца нашай працай, нашай краінай, нашай прававой сістэмай і нашым калектывам», – адзначыў дырэктар НЦЗПІ. Андрэй Францавіч у сваім выступленні спыніўся таксама на паказчыках работы і дасягненнях НЦЗПІ ў 2024 годзе, пазначыў асноўныя арыенціры і падыходы ў арганізацыі работы Цэнтра на 2025 год.

День Конституции.JPG

Кіраўнік арганізацыі адзначыў, што 14 сакавіка – гэта гістарычная дата для Цэнтра, бо менавіта ў гэты дзень у 2024 годзе кіраўніком дзяржавы быў падпісаны Указ № 96, у адпаведнасці з якім быў створаны Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь шляхам рэарганізацыі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Аб'яднанне дзвюх арганізацый дазволіла на высокім узроўні выконваць важнейшыя дзяржаўныя задачы. Вынікам мерапрыемства стала ўручэнне ўзнагарод і адкрыццё Дошкі гонару.

За добрасумленную і эфектыўную работу, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад НЦЗПІ, дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай і навуковай дзейнасці па выніках 2024 года на Дошку гонару Цэнтра занесены 10 работнікаў.

День Конституции.JPG

День Конституции.JPG

День конституции.jpg

День Конституции.jpg

День Конституции.JPG

Шэраг работнікаў за плённую працу і актыўны ўдзел у вырашэнні актуальных задач, праяўленую ініцыятыву і дасягненне высокіх паказчыкаў у працы адзначаны ганаровымі граматамі і падзякамі.

День Конституции.JPG

День Конституции.JPG

День Конституции.JPG

День Конституции.JPG

Таксама ў адпаведнасці з рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета медалём «10 гадоў Еўразійскаму эканамічнаму саюзу» узнагароджаны Дзмітрый Буга, начальнік Галоўнага ўпраўлення заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах.

День Конституции.JPG

Уручаючы заслужаныя ўзнагароды, Андрэй Матэльскі падзякаваў калегам за эфектыўную працу і пажадаў далейшых прафесійных поспехаў.

День Конституции.JPG

Віншуем лепшых з лепшых!


14 Сакавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх