Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
2 снежня прадстаўнікі НЦЗПІ і РЦПІ Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навучальным семінары для работнікаў юрыдычных службаў раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў рэгіёну, арганізаваным упраўленнем прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Перад удзельнікамі семінара ў рэжыме анлайн выступіла начальнік упраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ НЦЗПІ Наталля Судзілоўская. Яна асвятліла пытанні давядзення прававых актаў да ўсеагульнага ведама, расказала аб станаўленні інстытута афіцыйнага апублікавання ў Рэспубліцы Беларусь.
Гаворачы аб лінгвістычным кантролі прававых актаў, Наталля Валер'еўна адзначыла: «Ацэнка прававога акта з пункту гледжання лінгвістыкі – гэта ацэнкі на аснове аналізу мовы і стылю тэкстаў прававых актаў іх стылістычнай якасці, адпаведнасці нормам сучаснай рускай (беларускай) літаратурнай мовы з улікам функцыянальна юрыдычных тэкстаў, іх тыпалагічнай спецыфікі, рэдакцыйна-тэхнічных правіл і нарматываў; рэдакцыйна-тэхнічная дапрацоўка тэкстаў прававых актаў».
Дырэктар рэгіянальнага філіяла Цэнтра Ларыса Дарогава праінфармавала слухачоў аб пытаннях, якія ўзнікаюць пры фарміраванні банкаў дадзеных лакальных прававых актаў дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.
«Цэнтр, маючы вялікі вопыт фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, якія змяшчаюць афіцыйную прававую інфармацыю, ужо ў 2002 годзе пачаў работы па фарміраванні банкаў даных, якія змяшчаюць лакальныя прававыя акты дзяржаўных органаў і арганізацый.Менавіта тады былі створаны першыя банкі БД ЛПА для абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў», – распавяла Ларыса Мікалаеўна.
Цяпер адпаведная дзейнасць у нашай краіне ажыццяўляецца ў рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2015 г. № 243 «Об электронном документообороте при подготовке и принятии правовых актов».
«З улікам наяўнага вопыту па фарміраванні інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць лакальныя дакументы як дзяржаўных органаў, так і камерцыйных арганізацый, а таксама існуючай інфраструктуры НЦЗПІ з'яўляецца асноўным выканаўцам па гэтаму напрамку, – паведаміла дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці. – Неабходна адзначыць, што для размяшчэння названых дакументаў у адпаведных банках даных праводзіцца іх апрацоўка, аналагічная апрацоўцы актаў заканадаўства пры размяшчэнні ў БД «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», што з'яўляецца гарантыяй якасці выкананых работ».
На навучальным семінары таксама выступілі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Марына Быкава, галоўны спецыяліст аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі работы архіўных устаноў Вольга Ткачова, начальнік аддзела прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання Сяргей Ткачэнка.