• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Выязны семінар-практыкум для следчых на базе РЦПІ Мінскай вобласці

НЦЗПІ на рэгулярнай аснове праводзіць заняткі са слухачамі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Так, 17 лютага на базе РЦПІ Мінскай вобласці прайшоў выязны семінар-практыкум.

Выездной семинар-практикум для следователей на базе РЦПИ Минской области

У рамках праграмы перападрыхтоўкі следчых дырэктар РЦПІ Руслан Трухан асвятліў пытанні функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, увядзення лічбавых тэхналогій у працэс нарматворчасці.

Руслан Іванавіч таксама пазначыў патэнцыял прымянення рэсурсаў, вядзенне якіх ажыццяўляе НЦЗПІ, у прафесійнай дзейнасці работнікаў праваахоўнай сферы.

Выездной семинар-практикум для следователей на базе РЦПИ Минской области

«На сённяшнім этапе развіцця інфармацыйных тэхналогій, кіберпагроз і іншых выклікаў сучаснасці выкарыстанне ў рабоце следчага лічбавых платформаў – Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу, пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» – з’яўляецца не толькі гарантыяй работы з дакладнымі крыніцамі прававой інфармацыі, але і залогам павышэння яго прафесійных кампетэнцый», – падкрэсліў Руслан Трухан.

Усім слухачам былі ўручаны сертыфікаты аб навучанні рабоце з ДІПР.

19 Лютага 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх