• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

З клопатам пра кожнае дзіця. Павіншавалі падшэфных з пачаткам навучальнага года

Добрыя словы, усмешкі і мора пазітыву – так прайшоў візіт у сацыяльныя ўстановы прадстаўнікоў калектыву цэнтра. 2 верасня яны традыцыйна павіншавалі выхаванцаў падшэфных Клецкага, Нясвіжскага і Барысаўскага раённых сацыяльна-педагагічных цэнтраў.

Поздравили подшефных с 1 сентября

Сёлета падшэфным былі ўручаны новыя школьныя заплечнікі, канцылярскія наборы, адзенне і абутак, а таксама салодкія пачастункі. Каб навучальны працэс быў камфортным і сучасным, арганізацыям таксама перадалі прадметы бытавога прызначэння, мэблю і Спартыўны інвентар.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра Таццяна Рэуцкая звярнулася да школьнікаў з цёплымі пажаданнямі: «Дарагія дзеці, няхай гэты год будзе напоўнены яркімі падзеямі, вернымі сябрамі і, вядома, выдатнымі адзнакамі! Верце ў сябе, не бойцеся цяжкасцяў і ў вас усё абавязкова атрымаецца. Няхай школьныя будні дораць вам радасць адкрыццяў, а веды стануць трывалым падмуркам для вашага будучага жыцця».

Поздравили подшефных с 1 сентября

Старшыня першаснай арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Таццяна Міхалёва падкрэсліла важнасць падтрымкі падшэфных: «Клопат пра дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – гэта не абавязак, а маральны арыенцір. Кожны наш візіт –уклад у іх упэўненасць у заўтрашнім дні. Вельмі важна, каб дзеці адчувалі, што яны не адны, у іх ёсць надзейны тыл. Няхай кожны дзень будзе сагрэты ўвагай дарослых, а вучоба прыносіць толькі натхненне і новыя перамогі!»

Пачатак навучальнага года – заўсёды стымул да атрымання новых ведаў. Таму сёння для выхаванцаў Барысаўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра нашы калегі арганізавалі прававы інтэрактыў –правялі прэзентацыю Дзіцячага прававога сайта.

Дзеці не толькі з цікавасцю засвойвалі тое, што расказвалі дарослыя, але і з задавальненнем дзяліліся сваімі ведамі. Нават самыя маленькія паўдзельнічалі ў віктарынах і пагулялі ў прававыя гульні, прапанаваныя рэдактарам дзіцячага прававога сайта Марынай Галаенка.

Упэўнены, што менавіта падтрымка і ўвага старэйшых дапамагаюць дзецям паверыць у свае сілы, ставіць смелыя мэты і з радасцю ісці да новых ведаў.

2 Верасня 2026 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх