Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
12–13 лістапада прадстаўнікі НЦЗПІ правялі лекцыі для слухачоў адукацыйнай праграмы «Удасканаленне нарматворчай дзейнасці ў дзяржаўных органах і арганізацыях у сучасных умовах» Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
12 лістапада было арганізавана выязное мерапрымства на базе Цэнтра. Яго мадэратарам выступіла кіраўнік упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Наталія Баркоўская. Вітаючы гасцей, яна расказала аб асноўных напрамках дзейнасці Цэнтра.

Таксама Наталія Міхайлаўна расказала пра дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, якія забяспечваюць электронную камунікацыю дзяржавы і грамадства, – Нацыянальны прававы Партал і Прававы форум Беларусі. У выступленні яна спынілася падрабязней на функцыянальных магчымасцях названых ДІПР. Засяродзіла ўвагу на механізме публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама адзначыла навіны прававога рэгулявання названага працэсу.

Начальнік аддзела рэгістрацыі прававой інфармацыі ўпраўлення эталоннага банка дадзеных прававой інфармацыі Алена Віткевіч расказала пра дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, якія забяспечваюць улік, сістэматызацыю, а таксама інфармацыйна-аналітычнае суправаджэнне нарматыўна-прававой дзейнасці.

Начальніца ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ Наталля Судзілоўская падрабязна асвятліла тэму афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў.

Пра карысныя сэрвісы ІПС «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН–ONLINE» для заканадаўцаў расказаў намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела распаўсюджвання і работы з карыстальнікамі ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі Юрый Карпіцкі.

Даклад начальніка ўпраўлення лічбавага нарматыўнага рэгулявання Аляксандра Мядзведзя быў прысвечаны функцыянальным магчымасцям і напрамкам развіцця аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, што забяспечвае лічбавы фармат нарматыўнага рэгулявання (АІС «Нарматворчасць»).

Ключавыя аспекты абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў патлумачыў начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў Андрэй Лагачоў.

13 лістапада заняткі прайшлі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Начальнік аддзела метадалогіі нарматыўна-прававой дзейнасці галоўнага ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Алена Жыгалка і яе намеснік Дар'я Уласава асвятлялі такія пытанні, як:
Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў дзяржаўных органаў і арганізацый, якія курыруюць пытанні нарматыўна-прававой дзейнасці.

З моманту ўтварэння НЦЗПІ ключавыя працэсы, якія тычацца нарматворчасці, яго метадалагічнай і інфармацыйнай падтрымкі, сканцэнтраваны ў адным месцы. Такім чынам, мерапрыемствы, арганізаваныя пры ўдзеле экспертаў Цэнтра, даюць выдатную магчымасць не толькі пашырыць свае веды ў гэтай галіне, але і атрымаць кансультацыі ад высокакваліфікаваных спецыялістаў. Праведзеныя заняткі сталі працягам работы НЦЗПІ па павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў нарматворчых органаў краіны.