Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Паважаныя калегі, навукоўцы, практыкуючыя юрысты, вучні і паслядоўнікі А.А.Галаўко і В.І.Семянкова!

Рэдакцыя навукова-практычнага часопіса «Право.by» паведамляе аб падрыхтоўцы тэматычнага выпуску, прымеркаванага да 100-годдзя з дня нараджэння двух выдатных патрыярхаў беларускай юрыспрудэнцыі – прафесара, доктара юрыдычных навук, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь Анатолія Аляксандравіча Галаўко і прафесара, доктара юрыдычных навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Віктара Іванавіча Семянкова.
Гэты тэматычны нумар стане данінай глыбокай павагі і ўдзячнасці навукоўцам, чые фундаментальныя працы заклалі асновы развіцця ключавых галін нацыянальнага права і сфарміравалі не адно пакаленне юрыстаў.
Мы чакаем навуковыя артыкулы, аналітычныя агляды, успаміны, якія раскрыюць шматграннаю спадчыну юбіляраў і яе актуальнасць для сучаснай прававой сістэмы Беларусі.
Асноўныя тэматычныя напрамкі нумара непарыўна звязаны з галінамі навуковага ведання, якія даследуюць праблемы канстытуцыйнага права, пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, суверэнітэт, дэмакратыю, навуковыя асновы законатворчасці, прававое становішча чалавека і грамадзяніна; гісторыю працоўнага права і заканадаўства аб ахове працы, нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы.
Патрабаванні да матэрыялаў:
Аўтарскія матэрыялы прымаюцца да 04.08.2025 г. на электронную пошту рэдакцыі journal@center.gov.by або ў друкаваным выглядзе на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 208.
Чакаем вашыя матэрыялы!
«Право.by» – месца, дзе мінулае сустракаецца з сучаснасцю ў імя будучыні Права.
Даведкі па тэлефонах:
+375 (17) 226-44-09,
+375 (33) 323-02-40 (МТС).