• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Завяршыўся цыкл семінараў па рабоце з АІС «Нарматворчасць»

24 ліпеня ў НЦЗПІ завяршыўся цыкл навучальных практыка-арыентаваных семінараў, накіраваных на стварэнне неабходных кампетэнцый у работнікаў дзяржаўных органаў (арганізацый) падчас работы з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай па забеспячэнні нарматворчага працэсу (АІС «Нарматворчасць»).

24 июля в НЦЗПИ завершился цикл обучающих практико-ориентированных семинаров, направленных на создание необходимых компетенций у работников государственных органов (организаций) при работе с автоматизированной информационной системой по обеспечению нормотворческого процесса (АИС «Нормотворчество»).

Семінары праходзілі на працягу мая–ліпеня 2025 года на пляцоўцы Цэнтра з выкарыстаннем тэставай інфраструктуры АІС і ўзнаўленнем прамысловых працэсаў лічбавай нарматворчасці. У тым ліку былі разгледжаны: работа з праектамі актаў на стадыі іх распрацоўкі, узгаднення і візавання, прыняцця, правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы, накіравання для рэгістрацыі і ўключэння ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Завершился цикл семинаров по работе с АИС «Нормотворчество»

Завершился цикл семинаров по работе с АИС «Нормотворчество»

У ходзе мерапрыемстваў дадаткова былі абмеркаваны пытанні адміністравання карыстальнікаў і інфармацыйнай бяспекі, асаблівае месца было адведзена растлумачэнню працы з функцыяналам кіраўнікоў дзяржаўных органаў (арганізацый) пры падпісанні дакументаў і прыняцці нарматыўных прававых актаў.

Завершился цикл семинаров по работе с АИС «Нормотворчество»

Усяго ў навучальных семінарах прынялі ўдзел больш за 1200 карыстальнікаў, у тым ліку больш за 350 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання абласнога і базавага тэрытарыяльнага ўзроўняў (саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы).

Завершился цикл семинаров по работе с АИС «Нормотворчество»

У першую чаргу семінары былі арганізаваны для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў (арганізацый), якія ажыццяўляюць нарматворчую дзейнасць у «новым фармаце» з 1 ліпеня 2025 г.

Нагадаем, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2025 г. № 360 зацверджана Палажэнне, якім устаноўлены паэтапны пераход з АІС НРПА ў АІС «Нарматворчасць», а таксама зацверджаны парадак ажыццяўлення лічбавай нарматворчасці.

Цэнтр працягне метадычную працу ў планавым парадку па меры рэалізацыі палажэнняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2025 г. № 360 з улікам пераходу ў новы лічбавы канал чарговага контуру дзяржаўнага кіравання.

24 Лiпеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх