• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Змяненні ў кодэксы па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці абмеркавалі ў Цэнтры

20 лістапада на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі адбылася нарада па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Об изменении кодексов по вопросам административной ответственности». Каардынатарам мерапрыемства выступіла першы намеснік дырэктара НЦЗПІ Галіна Падразёнак.

НЦЗПИ

У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю і рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны пытанні, звязаныя з удакладненнем паняційнага апарату, што выкарыстоўваецца ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, з удасканаленнем мер адміністрацыйнай адказнасці ў сферы грамадскага парадку і грамадскай маральнасці, санкцыйным забеспячэннем адміністрацыйных правапарушэнняў у галіне прадпрымальніцкай дзейнасці і супраць парадку кіравання.

НЦЗПИ.jpg

Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні працэсуальнай падведамнасці спраў, удакладнення абставін, якія выключаюць адміністрацыйны працэс, у прыватнасці пры банкруцтве і недаказанасці вінаватасці асобы, і рэгулявання парадку паведамлення асобам аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Не засталася без увагі тэма лічбавізацыі адміністрацыйнага працэсу, у прыватнасці магчымасць афармлення скаргі ў выглядзе электроннага дакумента.

НЦЗПИ

Даведачна

Падрыхтоўка праекта Закона «Об изменении кодексов по вопросам административной ответственности» праводзіцца НЦЗПІ ва ўзаемадзеянні з Саветам Міністраў, Вярхоўным Судом, Генеральнай пракуратурай, Камітэтам дзяржаўнага кантролю ў адпаведнасці з пунктам 22 плана падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2024 год, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 г. № 380.

21 Лiстапада 2024 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх