Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
25 сакавіка на юрыдычным факультэце Паўночна-Заходняга інстытута кіравання Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі адбылася Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя «Значэнне юрыдычнай дактрыны ў праватворчасці і правапрымяненні».
У канферэнцыі прыняў удзел у анлайн-фармаце намеснік дырэктара НЦЗПI – кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Вадзім Паўлаў, выступіўшы з дакладам «Дактрынальныя асаблівасці посткласічных прававых канцэпцый (на прыкладзе антрапалогіі права)».
У фокусе ўвагі мерапрыемства – навуковыя і практычныя аспекты дактрыны, яе ўплыў на праватворчую і правапрымяняльную дзейнасць. У абмеркаванні гэтых пытанняў прынялі ўдзел вядомыя прадстаўнікі расійскай, казахскай і беларускай прававой навукі.