Инфармацыйнае напаўненне ИПС «ЭТАЛОН»
У складзе ІПС «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца банкі даных:
- Заканадаўства Рэспублікі Беларусь;
- Міжнародныя дагаворы;
- Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання;
- Судовая практыка;
- Правапрымяняльная практыка;
- Формы дакументаў;
- іншыя банкі даных.
Інфармацыйнае напаўненне банкаў даных адбываецца па меры паступлення ў НЦЗПІ прававых актаў адпаведнай тэматыкі.
Работа з ІПС «ЭТАЛОН» дазволіць Вам:
- Атрымаць доступ да дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, на якіх змяшчаецца эталонная афіцыйная прававая інфармацыя.
- Выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці перадавыя ў Рэспубліцы Беларусь навуковыя распрацоўкі ў сферы прававой інфарматызацыі.
- Удзельнічаць у фарміраванні і развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і адзінай інфармацыйна-прававой прасторы Рэспублікі Беларусь.
У масіве ІПС «ЭТАЛОН» змешчана больш за 400 000 дакументаў.
Усе тэксты прававых актаў, змешчаныя ў банках даных, прадстаўлены ў актуальным стане з магчымасцю прагляду гісторыі ўсіх унесеных змяненняў і (або) дапаўненняў.
Каб зэканоміць Ваш час і зрабіць працу ў ІПС «ЭТАЛОН» зручнай і хуткай, спецыялісты НЦЗПІ сфарміравалі і ўключылі ў склад ІПС «ЭТАЛОН» тэматычныя падборкі дакументаў па найбольш актуальных пытаннях.
Зрабіць працу ў сістэме простай і зручнай дапаможа наступны функцыянал:
-
магчымасць паставіць дакументы на кантроль і адсочваць унесеныя змяненні;
-
захаванне дакумента або яго фрагмента ў фарматах .doc, .pdf, .xls, .html;
-
прагляд рэдакцыі дакумента на пэўную дату і параўнанне дзвюх любых рэдакцый;
-
міждакументныя сувязі ў выглядзе актыўных спасылак на іншыя прававыя акты;
-
кантэкстны пошук па тэксце дакумента;
-
магчымасць рабіць цытаты і вытрымкі.
Спецыялісты НЦЗПІ праводзяць навучанне па рабоце з ІПС «ЭТАЛОН», а пры ўзнікненні пытанняў можна звязацца з нашай Службай тэхнічнай падтрымкі.