Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
АКЦЫЯ «Поверните на pravo.by»!
З 1 красавiка па 30 верасня 2026 г. дзейнiчае знiжка 20 % (рознiчная цана без улiку знiжкi – 5,94 руб.).
У зборнік уключаны Правілы дарожнага руху, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 «О мерах по повышению безопасности дорожного движения», са змяненнямі, унесенымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2025 г. № 295 «Об изменении Указа Президента Республики Беларусь», і іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія датычацца бяспекі дарожнага руху.
Выданне змяшчае карысную інфармацыю аб сродках персанальнай мабільнасці, парадку заключэння дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў у электронным выглядзе, дзеяннях у выпадку ДТЗ з удзелам дзікіх жывёлах, парадку і ўмовах афармлення паведамлення аб ДТЗ без удзелу супрацоўнікаў ДАІ.
Змест зборніка ўзгоднены з Упраўленнем Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускім бюро па транспартным страхаванні.
Выданне будзе карысным шырокаму колу ўдзельнікаў дарожнага руху (вадзіцеляў, пешаходаў, асоб, якія карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці; веласіпедыстаў і інш.), курсантаў і выкладчыкаў аўташкол, супрацоўнікаў ДАІ, работнікаў сферы страхавання.
Зборнік забяспечаны алфавітна-прадметным паказальнікам.