• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

ІПС «ТОКТОМ»

У рамках супрацоўніцтва НЦПІ і ТАА «Информационный центр «Токтом» (Кыргызская Рэспубліка) арганізавана магчымасць доступу да заканадаўства Кыргызскай Рэспублікі з дапамогай ІПС «ТОКТОМ Онлайн».

logo_toktom

ІПС «ТОКТОМ Онлайн» дае доступ да заканадаўства Кыргызскай Рэспублікі пры дапамозе сеткі Інтэрнэт і ўтрымлівае нарматыўныя прававыя акты Кыргызскай Рэспублікі, дакументы судовай практыкі, міжнародныя пагадненні, узоры і формы дакументаў, а таксама даведачную інфармацыю. Крыніцамі інфармацыі з’яўляюцца органы дзяржаўнай улады Кыргызскай Рэспублікі.

Усе дакументы сістэмы размеркаваны па раздзелах:

  • «Нарматыўныя акты»;
  • «Міжнароднае заканадаўства»;
  • «Архіў судовых рашэнняў»;
  • «Узоры дзелавых дакументаў»;
  • «Публікацыі, каментарыі спецыялістаў»;
  • «Бізнес-даведкі, статданыя».

ІПС «ТОКТОМ Онлайн» выпускаецца ў выглядзе камплектаў «Корпорация Онлайн» и «Юрист Онлайн», яны адрозніваюцца па напаўненні і колькасці карыстальнікаў, якія працуюць адначасова з базай. Так, «Корпорация Онлайн» дазваляе працаваць адначасова 10 карыстальнікам, «Юрист Онлайн» мае абмежаванне – 1 карыстальнік.

Перавагі ІПС «ТОКТОМ Онлайн»

ІПС «ТОКТОМ Онлайн» валодае шырокімі інструментамі пошуку дакументаў і функцыянальнымі магчымасцямі.

Інфармацыя абнаўляецца штодзённа аўтаматычна, што вызваляе карыстальніка ад неабходнасці адсочваць папаўненне сістэмы новымі дакументамі.

У ІПС «ТОКТОМ Онлайн» рэалізавана мноства ўнікальных функцый, з дапамогай якіх працаваць з прававой інфармацыяй лёгка і зручна:

  • інструмент «Хуткі пошук», аналагічны пошукавым сістэмам сеткі Інтэрнэт, для зручнасці карыстальнікаў вынесены ў Галоўнае меню базы даных. Выкарыстоўваючы «Хуткі пошук», не трэба ведаць дакладныя рэквізіты і запаўняць картку запыту, сістэма пошуку сама выдасць найбольш прыдатны варыянт. Карыстальніку дастаткова набраць фразу або слова, і сістэма пры сартаванні запыту выдасць спачатку найбольш дакладныя адпаведна ўмовам запыту дакументы, затым – менш значымыя і, нарэшце, дакументы, што страцілі сілу, прымяненне якіх немэтазгодна;
  • функцыя «Параўнанне рэдакцый» дае магчымасць карыстальніку прагледзець тэксты дзвюх абраных рэдакцый дакумента ў адным акне, дзе тэкставыя блокі змяненняў выдзелены пэўным колерам;
  • функцыя «Вочка» дае магчымасць праглядаць усе спасылкі, не пакідаючы асноўнага дакумента. Пры выкарыстанні функцыі «Вочка» дастаткова навесці курсор мышы на спасылку, і карыстальнік аўтаматычна пабачыць урывак дакумента па спасылцы; 
  • функцыя «Сувязны» з’яўляецца важным інструментам аналітычнай работы з дакументам і ўтрымлівае інфармацыю аб яго сувязі з астатнімі нарматыўнымі актамі, а таксама дае магчымасць прагледзець спасылкі да канкрэтнага артыкула або часткі дакумента. Пры адкрыцці гэтага спіса можна пабачыць не проста назвы дакументаў па спасылцы, але назвы з вытрымкамі тэксту (той часткі тэксту, адкуль ідзе спасылка);
  • функцыя «Моўнае параўнанне» дае магчымасць карыстальніку прагледзець тэкст дакумента на 2 розных мовах у адным акне.

Доступ да ІПС «ТОКТОМ Онлайн» магчымы 24 гадзіны на суткі з любога месца ў свеце, з любога камп’ютара з выхадам у Інтэрнэт. Дзякуючы сінхранізацыі даных з серверам ТОКТОМ карыстальнік можа атрымаць доступ да сваіх выбраных дакументаў, апошніх запытаў і апошніх прагледжаных дакументаў з любога камп’ютара. Больш няма неабходнасці ўспамінаць, якія дакументы былі прагледжаны раней: у камандзіроўцы або дома карыстальнік можа працягнуць работу з таго ж месца, дзе спыніўся.

Акрамя таго, у ІПС «ТОКТОМ Онлайн» ёсць магчымасць самастойнага кіравання сваім доступам: сістэму можна выкарыстоўваць толькі тады, калі гэта трэба карыстальніку (пачынаючы з доступу на 1 дзень).

Падрабязней азнаёміцца з магчымасцямі ІПС «ТОКТОМ Онлайн» можна на сайце www.toktom.kg або звязаўшыся з ТАА «Информационный центр «Токтом».

Паштовы адрас: ТАА «Информационный центр «Токтом», Кыргызская Рэспубліка, 720005, г. Бішкек, вул. Максіма Горкага, 15; раб. тэл. + 996 312 54 10 27, маб. тэл. + 996 555 54 10 27.

Як адкрыць доступ

Адкрыць доступ да ІПС «ТОКТОМ Онлайн» (аддалена) і вывучыць асаблівасці камплектаў можна па адрасе: https://online.toktom.kg/. Для гэтага трэба зарэгістравацца, завесці асабовы рахунак і папоўніць яго пры дапамозе WebMoney або банкаўскага пераводу і затым адкрыць доступ да ІПС «ТОКТОМ Онлайн».

Адкрыць доступ таксама можна, звязаўшыся з ТАА «Информационный центр «Токтом», Кыргызская Рэспубліка, 720005, г. Бішкек, вул. Максіма Горкага, 15; раб. тэл. + 996 312 54 10 27, маб. тэл. + 996 555 54 10 27.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх