Распаўсюджанне прававой інфармацыі ўяўляе сабой адну з важнейшых функцый НЦЗПІ і асноўную мэту стварэння дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.
НЦЗПІ з’яўляецца, па сутнасці, ядром дзейнай сістэмы распаўсюджання прававой інфармацыі. Само распаўсюджанне носіць шматвектарны характар, уключаючы як традыцыйны выпуск друкаваных прававых выданняў, так і выкарыстанне сучасных камп’ютарных і інтэрнэт-тэхналогій.
Тым самым дзяржава забяспечвае рэалізацыю прадугледжанага ў артыкуле 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі.
Дзейнасць па распаўсюджанні прававой інфармацыі рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «О совершенствовании государственной системы правовой информации Республики Беларусь».
У ліку друкаванай прадукцыі НЦЗПІ – друкаваныя выданні «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», «Конституция Республики Беларусь. Научно-практический комментарий», афіцыйныя выданні кодэксаў Рэспублікі Беларусь, зборнікі нарматыўных прававых актаў, перыядычнае друкаванае выданне – навукова-практычны часопіс «Право.by» і іншыя выданні прававой тэматыкі.
Акрамя выпуску друкаванай прадукцыі, НЦЗПІ ажыццяўляе фарміраванне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, дзе змешчана афіцыйная прававая інфармацыя: Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, інфармацыйна-пошукавых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».
У адпаведнасці з часткай першай пункта 1 артыкула 601 Закона Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах» Партал – асноўны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт у галіне права. З мэтай забеспячэння права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі на Партале прадстаўлены адкрыты доступ да тэкстаў афіцыйна апублікаваных прававых актаў.
У інфармацыйна-пошукавых сістэмах «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE» змешчаны поўны масіў нацыянальнага заканадаўства, формы дакументаў, матэрыялы судовай і правапрымяняльнай практыкі. Шырокія пошукавыя і функцыянальныя магчымасці названых рэсурсаў дазваляюць у поўным аб’ёме задаволіць патрэбы дзяржаўных органаў (арганізацый) у інфармацыйна-прававым забеспячэнні замацаваных за імі задач і функцый.
Так, названыя рэсурсы шырока выкарыстоўваюцца ў рабоце вышэйшых органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, судоў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, дзяржаўных арганізацый і ўстаноў, адвакатуры, натарыята, іншых арганізацый і грамадзян.




Падзяліцца ў сац. сетках