• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Распаўсюджвальнікам прававой інфармацыі

Парадак і ўмовы распаўсюджвання (прадастаўлення) прававой інфармацыі

Пытанні распаўсюджання прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь рэгулююцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «Аб удасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

Гэтым Указам устаноўлена, што арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ў тым ліку ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць, уладальнікі інфармацыйных рэсурсаў (іх састаўных частак), размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, маюць права ажыццяўляць дзейнасць па распаўсюджанні (прадастаўленні) прававой інфармацыі пры ўмове заключэння з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (далей – НЦЗПІ) дагавора прадастаўлення прававой інфармацыі для яе далейшага распаўсюджання (прадастаўлення) (далей – дагавор).

Пад распаўсюджаннем прававой інфармацыі разумеецца дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, накіраваная на азнаямленне нявызначанага кола асоб з прававой інфармацыяй у друкаванай форме, форме электронных выданняў і (або) электроннай форме.

У дзейнасць па распаўсюджанні (прадастаўленні) прававой інфармацыі ўваходзіць падрыхтоўка да выдання адпаведных друкаваных і электронных выданняў і (або) стварэнне баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, а таксама продаж (прадастаўленне) матэрыяльных носьбітаў, на якіх запісана прававая інфармацыя.

Пры гэтым распаўсюджанне (прадастаўленне) прававых актаў павінна ажыццяўляцца шляхам дакладнага ўзнаўлення тэксту прававога акта з указаннем яго абавязковых рэквізітаў (від, дата прыняцця (выдання), рэгістрацыйны нумар, назва, пасада, ініцыялы (ініцыял уласнага імя) і прозвішча службовай асобы (асоб), упаўнаважанага (упаўнаважаных) падпісваць прававы акт), а таксама крыніцы, даты афіцыйнага апублікавання прававога акта і рэгістрацыйнага нумара Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Прававы акт, распаўсюджаны (прадстаўлены) з няпоўным выкладаннем тэксту, павінен мець нататку «(Вытрымка)».

Прававая інфармацыя распаўсюджваецца (прадастаўляецца):

  • у друкаванай форме – у выглядзе друкаваных выданняў, а таксама копій прававых актаў на папяровых носьбітах;
  • у форме электронных выданняў;
  • у электроннай форме – у выглядзе асобных дакументаў, баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў, якія ў тым ліку размяшчаюцца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Распаўсюджанне (прадастаўленне) прававой інфармацыі ў электроннай форме арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі як на платнай, так і на бясплатнай аснове ў колькасці не больш за дваццаць прававых актаў, ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных для распаўсюджання прававой інфармацыі ў друкаванай форме і форме электронных выданняў.

Такім чынам, калі арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік мае намер распаўсюджваць (прадастаўляць) прававую інфармацыю ў друкаванай форме альбо ў форме электронных выданняў, а таксама ў электроннай форме на платнай і (або) бясплатнай аснове ў колькасці не больш за дваццаць прававых актаў, яму варта звярнуцца ў рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі (філіялы НЦЗПІ) для заключэння адпаведнага дагавора. У выпадку распаўсюджання прававой інфармацыі ў электроннай форме (у выглядзе асобных дакументаў, баз і банкаў даных, іншых інфармацыйных рэсурсаў, у тым ліку размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт) дагавор варта заключаць з НЦЗПІ.

На падставе заключанага дагавора НЦЗПІ прадастаўляе для далейшага распаўсюджання (прадастаўлення) прававой інфармацыі:

  • арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія распаўсюджваюць (прадстаўляюць) прававую інфармацыю ў друкаванай форме, у форме электронных выданняў, – інфармацыйна-пошукавую сістэму «ЭТАЛОН» і яе абнаўленне і (або) доступ да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE»;
  • арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, якія распаўсюджваюць (прадстаўляюць) прававую інфармацыю ў электроннай форме, – інфармацыйныя і тэхналагічныя складнікі эталоннага банка даных прававой інфармацыі.

Праекты дагавораў, якія прадугледжваюць прадастаўленне правоў на выкарыстанне інфармацыйных і тэхналагічных складнікаў эталоннага банка даных прававой інфармацыі за межамі Рэспублікі Беларусь, узгадняюцца з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У пункце 19 Палажэння аб дзейнасці па распаўсюджанні (прадастаўленні) прававой інфармацыі, зацверджанага згаданым Указам, прадугледжана, што заключэнне дагавора не патрабуецца ў дачыненні да:

  • прававой інфармацыі, што датычыцца дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый, якія падпарадкаваны або ўваходзяць у састаў (сістэму) гэтых дзяржаўных органаў, што размяшчаецца на афіцыйных сайтах гэтых дзяржаўных органаў (арганізацый) ці датычыцца дзейнасці іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў і размяшчаецца ў колькасці не больш за пяць прававых актаў на сайтах такіх арганізацый (індывідуальных прадпрымальнікаў);
  • прававых актаў з няпоўным выкладаннем тэксту, якое не перавышае дваццаці працэнтаў тэксту адпаведнага прававога акта, у складзе аўтарскіх твораў, уключаных у навуковыя, навукова-папулярныя, вытворча-практычныя, навучальныя, даведачныя, інфармацыйныя друкаваныя і электронныя выданні;
  • і іншыя выпадкі.

Калі дзейнасць па распаўсюджанні (прадастаўленні) прававой інфармацыі (тэкстаў прававых актаў Рэспублікі Беларусь у поўным або няпоўным выкладанні) ажыццяўляецца без заключэння дагавора, яна з’яўляецца незаконнай і цягне адказнасць адпаведна заканадаўчым актам.

Акрамя таго, пытанні распаўсюджання (прадастаўлення) прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь, апрача Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2010 г. № 712 «О совершенствовании государственной системы правовой информации Республики Беларусь», рэгулююцца таксама:

Больш падрабязную інфармацыю аб парадку распаўсюджання прававой інфармацыі можна атрымаць у НЦЗПІ і яго філіялах і яго філіялах – рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

З кантактнай інфармацыяй аб распаўсюджвальніках прававой інфармацыі можна азнаёміцца, перайшоўшы па наступных спасылках:

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх