Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Афіцыйнае друкаванае выданне «Правила дорожного движения» cерыі «Прававая бібліятэка НЦЗПI» выпусціў НЦЗПI.

У зборнік уключаны Правілы дарожнага руху, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 «О мерах по повышению безопасности дорожного движения», са змяненнямі, якія ўступілі ў сілу з 1 верасня 2025 г., і іншыя нарматыўныя прававыя акты, што датычацца бяспекі дарожнага руху.
У выданні змешчана карысная інфармацыя аб сродках персанальнай мабільнасці, парадку заключэння дагавора абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў у электронным выглядзе, аб дзеяннях у выпадку ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, парадку і ўмовах афармлення паведамлення аб ДТЗ без удзелу супрацоўнікаў ДАІ.
Матэрыялы ўзгоднены з Галоўным упраўленнем Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускім бюро па транспартным страхаванні.
Кніга будзе цікавай шырокаму колу ўдзельнікаў дарожнага руху: вадзіцелям, пешаходам, карыстальнікам сродкамі персанальнай мабільнасці, веласіпедыстам, а таксама курсантам і выкладчыкам аўташкол, супрацоўнікам ДАІ, работнікам сферы страхавання.
Друкаванае выданне выдадзена ў мяккай вокладцы і мае алфавітна-прадметны паказальнік.
Аб’ём – 184 стар.
Набыць выданне можна:
Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, 279-99-35.
E-mail: sales@center.gov.by.