• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

НЦЗПІ з'яўляецца цэнтральным звяном у планаванні нарматворчай дзейнасці. Зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год

30 снежня 2024 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 477 зацверджаны план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год.

НЦЗПИ.jpg

Дадзены Указ падрыхтаваны НЦЗПІ па выніках разгляду прапаноў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Гомельскага і Магілёўскага абласных выканаўчых камітэтаў, Беларускага рэспубліканскага саюза адвакатаў Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органа ў і арганізацый.

План уключае 2 праекты кодэксаў, 20 праектаў законаў, 1 праект указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і 1 пакет праектаў заканадаўчых актаў, з якіх:

  • новых кодэксаў – 2 (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя, Прыродаахоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь);
  • кампанентаў «бюджэтнага пакета» - 5; 
  • новы закон – 1 («Об аквакультуре»);
  • накіраваных на прывядзенне законаў у адпаведнасць з іншым заканадаўствам, міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь, удасканаленне заканадаўства з улікам практыкі правапрымянення – 14;
  • з пераходам ад плана на 2024 год – 5 (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб ахове здароўя, «Об изменении Водного кодекса Республики Беларусь», «Об изменении Кодекса Республики Беларусь о недрах», «Об изменении кодексов по вопросам административной ответственности», «Об изменении Закона Республики Беларусь «О питьевом водоснабжении»);
  • 1 законапраект («Об изменении законов по вопросам деятельности органов Комитета государственного контроля») і 1 пакет праектаў заканадаўчых актаў (падрыхтоўка якіх вядзецца ў сувязі з сістэматызацыяй заканадаўства) плануецца ўнесці ў Парламент Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; 
  • 5 законапраектаў плануецца ўнесці ў Парламент Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь («бюджэтны пакет»);
  • згодна з 16 законапраектамі суб'ектам права заканадаўчай ініцыятывы з'яўляецца Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. 

Акрамя таго, у праект плана ўключаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае карэкціроўку Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 «О мерах по повышению безопасности дорожного движения»). 

НЦЗПІ будзе задзейнічаны ў падрыхтоўцы 1 пакета законапраектаў, 2 кодэксаў і 6 законапраектаў. Пры гэтым у якасці адказнага выканаўцы НЦЗПІ распрацуе 1 пакет законапраектаў і 1 законапраект. 

Падрабязная інфармацыя аб плане падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2025 год размешчана ў падраздзеле ПЛАНАВАННЕ НАРМАТВОРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ.

3 Студзеня 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх