• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Разам з усёй краінай. Філіялы цэнтра адзначылі Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка наша краіна адзначыла Дзень Канстытуцыі. Напярэдадні гэтай падзеі і ў само дзяржаўнае свята НЦЗПІ і яго філіялы прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні тэматычных акцый, віктарын, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў. Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» з удзелам рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі прайшла ва ўсіх абласцях рэспублікі і г. Мінску. Юнакам і дзяўчатам, якія праявілі сябе да 14 гадоў у розных сферах жыцця, былі ўручаны пашпарты, друкаванае выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падарункі ад НЦЗПІ.

День Конституции.JPG

13 і 14 сакавіка ўрачыстыя мерапрыемствы адбыліся на Віцебшчыне. Дырэктар РЦПІ Віцебскай вобласці Ларыса Дорагава разам з прадстаўнікамі Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый Віцебскага раёна ўручыла пашпарты выдатнікам вучобы, пераможцам і прызёрам прадметных алімпіяд, розных конкурсаў і спаборніцтваў.

День Конституции.JPG

14 сакавіка работнікі РЦПІ Брэсцкай вобласці Ала Кравец і Вольга Пашкевіч прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 50 навучэнцам ваенна-патрыятычных клубаў і класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці ўручыў старшыня аблвыканкама Пётр Пархомчык.

День Конституции.JPG

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце прадстаўнікі РЦПІ г. Мінска правялі сустрэчу са студэнтамі. У рамках мерапрыемства была праведзена аглядная лекцыя, прысвечаная найважнейшаму дзяржаўнаму святу, студэнтам распавялі аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах, былі ўручаны экзэмпляры Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

День Конституции.JPG

Дырэктар РЦПІ Гродзенскай вобласці Алена Капіца разам з іншымі прадстаўнікамі юрыдычнай супольнасці Гродзеншчыны ўручыла пашпарты лепшым з лепшых навучэнцаў рэгіёна. Арганізатарам урачыстасці выступіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

День Конституции.JPG

Шэраг мерапрыемстваў напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята краіны прайшоў і на Магілёўшчыне. 13 сакавіка кіраўнік РЦПІ Магілёўскай вобласці Наталля Станкевіч выступіла ў складзе журы конкурсу «КВЭСТ» па канстытуцыйным праве, які праходзіў у Магілёўскім інстытуце МУС.

День Конституции.jpg

День Конституции.JPG

14 сакавіка Наталля Уладзіміраўна ў якасці старшыні журы павіншавала пераможцаў рэгіянальнай міжвузаўскай студэнцкай алімпіяды прававых ведаў, падвядзенне вынікаў якой адбылося на факультэце эканомікі і права МДУ ім. А.А.Куляшова.

День Конституции.JPG

У гэты ж дзень РЦПІ Магілёўскай вобласці быў пакладзены пачатак супрацоўніцтва з Магілёўскім ліцэем МУС, утвораным у 2024 годзе. Прыярытэтам ліцэйскай адукацыі з'яўляюцца маральнае выхаванне і стварэнне агульнаадукацыйнай асяроддзя, у якой прывіваюцца агульначалавечыя, нацыянальныя і патрыятычныя каштоўнасці, традыцыі МУС. Работнікі абласнога філіяла Цэнтра арганізавалі і правялі інтэлектуальны квэст, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі. Ліцэісты 7–10 класаў выконвалі розныя заданні: разгадвалі загадкі, крыжаванкі, рэбусы. Рабяты прадэманстравалі ўменне працаваць у камандзе і веды Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і пазітыўнай атмасферы.

День Конституции.JPG

Таксама 14 сакавіка на базе УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г.Магілёва» супрацоўнікамі РЦПІ Магілёўскай вобласці была праведзена прававая віктарына «Асноўны Закон краіны» для навучэнцаў 1 курса Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Падчас мерапрыемства спецыяліст філіяла Цэнтра Жанна Зязюліна распавяла дзецям пра Асноўны Закон нашай дзяржавы і арганізавала тэматычную віктарыну.

У гэты ж дзень у рамках Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!» у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці прайшла цырымонія ўручэння пашпартоў дзецям з Мінскага раёна. Ганаровымі гасцямі цырымоніі сталі кіраўнік Мінскага раёна Уладзімір Юргевіч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Гарык Барсамян, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алена Хіля, Іван Маркевіч і Анатоль Булаўка, дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Мінскай вобласці Руслан Трухан, намеснік пракурора Мінскага раёна Ягор Дарожка.

День Конституции.JPG

15 сакавіка работнікі РЦПІ Гомельскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі, якая праходзіла ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры. Галоўны дакумент грамадзяніна Рэспублікі Беларусь рабятам уручыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко.

День Конституции.JPG

День Конституции.JPG

Таксама напярэдадні Дня Канстытуцыі ў Дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 16 г. Гомеля спецыяліст РЦПІ Гомельскай вобласці Чарнейка Кацярына пазнаёміла вучняў 3 класа ДУА «Гімназія № 71 г. Гомеля» з Дзіцячым прававым сайтам і правяла віктарыну на тэму «Канстытуцыя дзецям».

День Конституции.JPG

Круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі, прававыя ўрокі, канферэнцыі. НЦЗПІ–удзельнік цыкла мерапрыемстваў да Дня Канстытуцыі

18 Сакавiка 2025 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх