• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Фарміраванне банкаў даных лакальных прававых актаў

Банкі даных лакальных прававых актаў – гэта рэсурсы, што фарміруюцца Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦЗПІ) для дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, дзе ў электроннай форме змешчаны лакальныя прававыя акты і дакументы, прынятыя (выдадзеныя) указанымі органамі (службовымі асобамі), іншымі арганізацыямі.

Работа па фарміраванні банкаў даных лакальных прававых актаў дзяржаўных органаў і арганізацый пачалася ў 2002 годзе.

Першымі былі створаны рэсурсы для абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў.

На сучасным этапе па рэспубліцы створана больш за 800 такіх рэсурсаў, іх заказчыкамі з’яўляюцца дзяржаўныя органы, а таксама іншыя арганізацыі розных формаў уласнасці.

У НЦЗПІ ў працэсе фарміравання банкаў даных лакальных прававых актаў карыстаюцца падыходамі, што прымяняюцца пры апрацоўцы законаў Рэспублікі Беларусь, указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых нарматыўных прававых актаў, якія складаюць заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Такі метад з’яўляецца гарантыяй якасці выкананых Цэнтрам работ пры стварэнні азначаных рэсурсаў.

Кожны лакальны прававы акт, што паступіў ад заказчыка, праходзіць апрацоўку, якая ахоплівае сістэматызацыю дакумента (прастаўленне рубрык і ключавых слоў), стылявую разметку, расстаноўку гіпертэкставых сувязяў на структурныя элементы гэтага дакумента, а таксама знешнія спасылкі на акты заканадаўства і дакументы, змешчаныя ў банку даных лакальных прававых актаў. Тэксты лакальных прававых актаў падтрымліваюцца ў актуальным (кантрольным) стане.

Заказчык, накіроўваючы ў НЦЗПІ дакументы ў электроннай форме, атрымлівае гатовы рэсурс з сістэматызаванымі актуальнымі лакальнымі прававымі актамі, узаемазвязанымі з актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь у складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Больш падрабязную інфармацыю аб стварэнні банка даных лакальных прававых актаў для Вашай арганізацыі можна атрымаць у НЦЗПІ і яго філіялах – рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі.

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх