Для обеспечения удобства пользователей данный сайт использует файлы cookie
Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦЗПІ) на пастаяннай аснове арганізуе і праводзіць навучанне, накіраванае на вывучэнне і абагульненне практыкі прымянення норм заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе праваадносіны ў розных сферах дзейнасці.
Нароўні з правядзеннем навучальных семінараў у вочнай форме праводзяцца дыстанцыйныя вэбінары.
Навучанне, арганізаванае НЦЗПІ, дазваляе адначасова вырашаць шэраг задач:
НЦЗПІ таксама арганізуе і праводзіць карпаратыўныя формы навучання.
Навучанне праводзіць кіраўнічы склад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі вышэйшых судовых і назорных органаў, эксперты-практыкі, распрацоўнікі нарматыўных прававых актаў.
З мэтай паляпшэння інфармацыйнай падтрымкі кліентаў, а таксама арганізацыі адваротнай сувязі дзейнічае інфармацыйны рэсурс НЦЗПІ «Навучанне НЦЗПІ».