Галоўнае ўпраўленне арганізацыі і кантролю
Асноўныя задачы галоўнага ўпраўлення:
-
правядзенне арганізацыйнай, інфармацыйнай і метадычнай работы па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні дзейнасці НЦЗПІ, у тым ліку ажыццяўленне дзяржаўных закупак;
-
забеспячэнне абароны інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу ў частцы тэхнічных сродкаў;
-
выпрацоўка і правядзенне ў НЦЗПІ адзіных падыходаў у галіне развіцця вылічальных сетак, знешніх падключэнняў, сродкаў вылічальнай тэхнікі і аргтэхнікі;
-
забеспячэнне работы і развіццё (мадэрнізацыя) тэхнічных сродкаў, сродкаў сувязі, лакальнай вылічальнай сеткі, вылічальнай тэхнікі і аргтэхнікі НЦЗПІ;
-
планаванне ідэалагічнай работы ў НЦЗПІ і арганізацыя яе выканання;
-
арганізацыя справаводства, дакументаабароту і вядзення архіўнай справы ў НЦЗПІ;
-
забеспячэнне мерапрыемстваў па ахове працы і пажарнай бяспекі;
-
забеспячэнне належнага кантролю выканання даручэнняў кіраўніцтва НЦЗПІ.
У структуру галоўнага ўпраўлення ўваходзяць:
-
аддзяленне тэхнічнага забеспячэння;
-
аддзяленне арганізацыйнага забеспячэння;
-
аддзяленне дакументаабароту і кантролю.
Падзяліцца ў сац. сетках