Упраўленне прававой і кадравай работы
Асноўныя задачы ўпраўлення:
-
прававое забеспячэнне дзейнасці НЦЗПІ;
-
садзейнічанне ў забеспячэнні захавання законнасці ў дзейнасці НЦЗПІ;
-
суправаджэнне дагаворнай і прэтэнзійна-іскавай работы НЦЗПІ;
-
садзейнічанне ў прававой абароне маёмасных правоў і законных інтарэсаў НЦЗПІ;
-
забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
-
удзел у арганізацыі кадравага забеспячэння дзейнасці НЦЗПІ;
-
фарміраванне рэзерву кадраў для вылучэння на кіраўнічыя пасады;
-
арганізацыя і забеспячэнне работы па прафесійнай падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі, стажыроўцы і перападрыхтоўцы работнікаў НЦЗПІ, а таксама арганізацыя стажыроўкі іншых асоб, накіраваных для праходжання стажыроўкі ў НЦЗПІ;
-
удзел у фарміраванні і развіцці стабільнага працоўнага калектыву НЦЗПІ, стварэнні спрыяльнага псіхалагічнага клімату;
-
вывучэнне і аналіз захавання заканадаўства аб працы і дзяржаўнай грамадзянскай службе, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны ў НЦЗПІ.
У склад упраўлення ўваходзяць:
-
аддзел прававой работы;
-
аддзел кадравай работы.
Падзяліцца ў сац. сетках