• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram
Структура НЦЗПИ

Галоўнае ўпраўленне канстытуцыйнага і міжнароднага права

Асноўныя задачы галоўнага ўпраўлення:

  • удзел у прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў у сферах заканадаўства, якія курыруюцца галоўным упраўленнем;
  • удзел у прававым забеспячэнні міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь;
  • інфармацыйнае і арганізацыйнае забеспячэнне ўстанаўлення і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва НЦЗПІ;
  • правядзенне мерапрыемстваў па сістэматызацыі заканадаўства, інфармацыйнае і метадычнае забеспячэнне падрыхтоўкі праектаў прававых актаў.

Сферы заканадаўства, якія курыруюцца галоўным упраўленнем:

  • канстытуцыйнае заканадаўства;
  • заканадаўства аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі, лічбавым развіцці, сродках масавай інфармацыі, выдавецкай справе, архіўнай справе і справаводстве;
  • заканадаўства аб нарматворчай дзейнасці;
  • заканадаўства аб міжнародных адносінах і знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь.

У структуру галоўнага ўпраўлення ўваходзяць:

  • аддзел канстытуцыйнага права;
  • аддзел міжнароднага права;
  • аддзел метадалогіі нарматворчай дзейнасці.

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх