Упраўленне інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў
Асноўныя задачы ўпраўлення:
- фарміраванне, вядзенне і забеспячэнне функцыянавання дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, сайт «Прававы форум Беларусі» (далей – Прававы форум Беларусі), Дзіцячы прававы сайт), іншых рэсурсаў, якія фарміруюцца НЦЗПІ і размяшчаюцца ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, у межах кампетэнцыі, садзейнічанне эфектыўнаму выкарыстанню названых рэсурсаў;
- забеспячэнне правядзення на Прававым форуме Беларусі ва ўстаноўленым парадку публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў, прававога маніторынгу, збору прапаноў па пытаннях удасканалення заканадаўства, устаранення калізій і прававой нявызначанасці;
- удзел у фарміраванні і забеспячэнне рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі НЦЗПІ з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў, акаўнтаў у сацыяльных сетках і месэнджараў, іншых форм і спосабаў прасоўвання інфармацыі аб дзейнасці НЦЗПІ ў інтэрнет-прасторы.
У склад упраўлення ўваходзяць:
- аддзяленне тэхналагічнага забеспячэння інфармацыйных сэрвісаў;
- аддзяленне інфармацыйнага суправаджэння;
- аддзяленне графiкi i дызайну.
Падзяліцца ў сац. сетках