• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Instagram
  • Youtube
  • Telegram

Планаванне нарматворчай дзейнасці

Дзяржаўныя праграмы і планы

Падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў ажыццяўляецца, як правіла, на планавай аснове. Планаванне падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў уключае распрацоўку нарматворчымі органамі (службовымі асобамі):

  • дзяржаўных праграм, у якіх змешчаны палажэнні аб падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў (далей – дзяржаўныя праграмы);
  • планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і іншых планаў падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў.

Планы падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў распрацоўвае Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі (НЦЗПІ) і ўносіць іх ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Планамі падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў можа прадугледжвацца распрацоўка канцэпцый найбольш значных і складаных законапраектаў, што ўносяцца на ўзгадненне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Нарматворчыя органы (службовыя асобы) на аснове дзяржаўных праграм і планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў могуць распрацоўваць і зацвярджаць свае планы.

Пры распрацоўцы планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў разглядаюцца прапановы суб’ектаў права заканадаўчай ініцыятывы, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку навуковых, грамадскіх аб’яднанняў, грамадзян, а таксама ўлічваюцца вынікі навуковых даследаванняў у галіне права і прававога маніторынгу.

Дзяржаўныя праграмы і планы падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў зацвярджаюцца і публікуюцца ў парадку, прадугледжаным для нарматыўных прававых актаў нарматворчага органа (службовай асобы), які іх зацвердзіў.

Прапановы аб падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў і канцэпцый законапраектаў на наступны каляндарны год накіроўваюцца ў НЦЗПІ, як правіла, не пазней за 1 верасня. Прапановы аб падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў і канцэпцый законапраектаў, якія паступілі пазней за 1 снежня, да разгляду не прымаюцца, калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Кантроль за рэалізацыяй дзяржаўных праграм і планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў ажыццяўляюць нарматворчыя органы (службовыя асобы), якія іх зацвердзілі, або ўпаўнаважаныя імі дзяржаўныя органы (арганізацыі).

Кантроль за рэалізацыяй планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў ажыццяўляе НЦЗПІ.

З 1 студзеня 2021 г. уступілі ў сілу палажэнні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2020 г.  № 415 «О повышении оперативности и качества нормотворческой деятельности» (падпункты 1.1–1.3, абзац другі падпункта 1.4 пункта 1), накіраваныя на ўдасканаленне планавання нарматворчай дзейнасці. Згодна з новаўвядзеннямі пры ажыццяўленні нарматворчай дзейнасці і яе планаванні карэкціроўка нарматыўных прававых актаў дапускаецца не часцей за адзін раз на два гады (за выключэннем выпадкаў, калі такая карэкціроўка неабходна для аператыўнага рэгулявання найбольш важных пытанняў або ажыццяўляецца на падставе патрабаванняў нарматыўнага прававога акта большай юрыдычнай сілы).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2020 г. № 415 прадугледжваецца падрыхтоўка на планавай аснове таксама праектаў нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія ўпершыню ўстанаўліваюць рэгуляванне грамадскіх адносін, што сістэмна змяняюць існуючую прававую рэгламентацыю, прадугледжваюць новыя абавязкі або маюць вынікам дадатковыя фінансавыя выдаткі грамадзян і суб’ектаў гаспадарання.

З 2022 года планаванне нарматворчай дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Парламента Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца на падставе планаў падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў.

Уключэнне прапаноў аб падрыхтоўцы праектаў заканадаўчых актаў у план падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, як правіла, ажыццяўляецца па выніках праведзенага прававога маніторынгу.

План падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2024 год [PDF]

28 лістапада 2023 г. выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 380 «О плане подготовки проектов законодательных актов на 2024 год».

Абгрунтаванне да плана на 2024 год [PDF]

Архіў планаў:

План падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2023 год [PDF]

Абгрунтаванне да плана на 2023 год [PDF]

План падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2022 год [PDF]

Абгрунтаванне да плана на 2022 год [PDF]

План падрыхтоўкі законапраектаў на 2021 год [PDF]

Абгрунтаванне да плана на 2021 год [PDF]

План падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год [PDF]

Абгрунтаванне да плана на 2020 год [PDF]

План падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 год [PDF]

Абгрунтаванне да плана на 2019 год [PDF]

Падзяліцца ў сац. сетках

Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх